За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1992 пацыенты з COVID-19, выпісаныя 2158, сцвярджае Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 598 183 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 571 346 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4614 пацыентаў.

За суткі — 18. Гэта рэкорд з пачатку пандэміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0