У ЗША адобрылі вакцыну Pfizer для дзяцей ад 5 гадоў
Упраўленне па санітарным наглядзе якасці харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA) дазволіла вакцыну ад каранавіруса Pfizer/BioNTech для дзяцей ад 5 да 11 гадоў.
Цэнтры ЗША па кантролі і прафілактыцы захворванняў усё яшчэ павінны даць рэкамендацыі аб тым, як варта ўводзіць вакцыну.
Вядомыя і патэнцыйныя перавагі вакцыны Pfizer для дзяцей ад 5 да 11 гадоў пераважваюць рызыкі.
Рашэнне зробіць прышчэпку даступнай для 28 млн амерыканскіх дзяцей.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ