Акрамя таго, у тыктоку вельмі шмат забаўляльнага кантэнту, а людзі вельмі стаміліся ад негатыву (каранавірус, смерці, палітычныя канфлікты). Таму сюды аўдыторыя прыходзіць «пазаліпаць» і крыху развеяцца.

Разам з людзьмі, якія завісаюць у сетцы па працы і ўжо заўважылі ў ёй пэўныя тэндэнцыі, склалі для вас падборку цікавых і змястоўных каналаў, якія вядуць беларусы пра Беларусь.

@hodnaby Канал грамадскай кампаніі «Годна»: беларуская нацыянальная ідэя ў TikTok-фармаце. У відэа можна даведацца і дзе пакаштаваць чабурэкі са смакам пачатку беларускай незалежнасці, і пра гісторыі мінскіх будынкаў, а самае галоўнае — навучыцца размаўляць па-беларуску ў інтэрактыўнай, лёгкай форме.

 

@hodnaby У наступным выпуску станоўчыя якасці Далучайся ✋✌ #Беларусь #белорусыпоймут #опрос ♬ оригинальный звук - ГОДНА

@hodnamusic Яшчэ адзін асобны канал кампаніі «Годна». Тут вядучы распавядае пра вядомую і не надта вядомую беларускую музыку, якая так ці інакш вартая ўвагі.

@ y_mena_vopros Эмацыйны, шчыры і лагічны разбор беларускай навінавай павесткі з гумарам.

@belarus360 Неверагодна прыгожыя мікра-падарожжы па Беларусі. На рускай мове, але з вялікай любоўю да сваёй краіны. Якасная карцінка і кадры з дрона. 

@belarus360

Ещё больше красивых мест в профиле. Подпишись, чтобы не пропустить ##всепробеларусь ##путешествуюзарубеж ##спортивныйтревел ##тревел_эстетика

♬ Two Moons by BoyWithUke - BoyWithUke

@vitaju_vital Аўтар канала Віталь Рыжкоў даследуе беларускі характар і спрабуе разабрацца, чым беларусы адрозніваюцца ад іншых нацый.

@parksula.by Беларускае сярэднявечча і традыцыі, якія можна памацаць. Акаўнт парка-музея інтэрактыўнай гісторыі.

@parksula.by

Нават ежу Парк гісторыі - Вялікае Княства Сула ##Беларусь ##история ##музей

♬ оригинальный звук - ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

@nadinholman Сітуацыі з беларускага IT. Рускамоўны акаўнт і без асаблівых згадак пра Беларусь (але ж мы IT-краіна).

@marika.lois Гісторыйкі з жыцця беларускай дзяўчыны Марыйкі. Шмат гумару на тэму беларускай паўсядзённасці і нашых абсурдных навін.

@homanby Клуб беларускай мовы з Андрусём Такіндангам і Аляксеем Шэіным. Цікавосткі і правілы беларускай мовы з гумарам.

@homanby Аляксей Шэін @alaksiej і Андрусь Такінданг, вядучыя моўнага клубу «Гоман» на ютуб-канале «Годна, вучаць вітацца па-беларуску #гоман #годнытыкток ♬ оригинальный звук - ГОМАН

@zuflit Мемчыкі на гістарычную тэматыку і архіўныя беларускія фотаздымкі з расшыфроўкамі: хто на іх, калі фота было зроблена і гэтак далей.

@_zorka_venera Яшчэ адзін тыкток з беларускамоўным кантэнтам. Аўтарка расказвае і пра тое, як пачала размаўляць па-беларуску і пра тое, што хвалюе сучасную моладзь. Ëсць тут месца і тэмам кахання, і абмеркаванню комплексаў.

@li_vetrova Пра тыкток Лізы Ветравай мы ўжо распавядалі раней. Тут і пра тое, як лаяцца па-беларуску, і размаўляць на тэму сэксу. А яшчэ ў дзяўчыны вельмі харызматычны кот!

@li_vetrova

Вось так выглядае беларускае цярпенне ##беларусыпоймут

♬ August - Intelligency

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру