Карпянкоў адзначыў, што яго падначаленыя, органы ўнутраных спраў выконваюць вялікую колькасць працы:

«Велізарнае ідэалагічнае мерапрыемства. Многа важных адказных задач выконваюць унутраныя войскі, органы ўнутраных спраў. Нашы ўсе намеры, нашы ўсе задачы, яны скіраваныя на дабро (благо) нашай радзімы Рэспублікі Беларусь. Каб выканаць іх якасна і верна і правільна, іх можна выканаць толькі з божай дапамогай, блаславаннем, з абаронай, з наказам.

У нас у войсках шэсць храмаў, будзе будавацца яшчэ два храмы, у Гомелі і Віцебску. Уладыка Веніямін (кіраўнік БПЦ), уладыка Гурый вялікую ўвагу удзяляюць выхаванню нашых вайскоўцаў. Трэба каб пры выкананні і нашых задач і зносінах з не найлепшымі прадстаўнікамі нашага грамадства, нашы сэрцы не зачарсцвелі.

Бо многія нашы задачы, яны не толькі для таго, каб абараніць і спыніць супрацьпраўныя дзеянні бандытаў, злачынцаў. Нашы многія задачы скіраваныя і на дапамогу простым людзям, дзесьці старому трэба дапамога, дзесьці згубілася дзіця, і яго не могуць знайсці, дзесьці без вестак прапаў чалавек.

І вы ведаеце, з Богам у сэрцы, мы паспяхова выконваем гэтыя задачы. Многа размоў гэтых змагароў, злых людзей, подлых бесаў, што сіла ў дачыненні да іх прымянялася, мы маем рацыю, мы — стваральнікі, мы тое воінства, як кажа мітрапаліт, як кажа Гурый, вось ёсць на небе анёлы, якія абараняюць людзей і ўсё добрае, а мы — людзі, мы анёлы, якія на зямлі, і са зброяй абараняюць і нашу радзіму і простых людзей. І з нашай Праваслаўнай царквой мы не пераможныя, і мы паспяхова выканаем усе задачы, якія стаяць перад органамі унутраных спраў, перад унутранымі войскамі. Вялікі дзякуй нашай Праваслаўнай царкве».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру