Пра гэта сказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у інтэрв'ю «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

«Крыху менш за 4% вакцынаваных знаходзяцца ў стацыянарах, менш за 0,5% - у рэанімацыйных аддзяленнях. Гэта паказвае эфектыўнасць вакцынацыі. Людзі нас пачулі. Мы не дапускаем ніякага ціску з нагоды вакцынацыі. Я мяркую, гэта вельмі важна», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, тыя людзі, якія прышчапіліся, ужо пытаюцца пра рэвакцынацыю. «Той жа «Спутнік Лайт», які быў закуплены для маладых людзей, студэнцкай моладзі (ім можна прышчапляцца аднакампанентна), шырока выкарыстоўваецца і ў рэвакцынацыі», - дадаў ён.

Дзмітрый Піневіч распавёў, што сам рэвакцынаваўся, а таксама зрабіў прышчэпку супраць грыпу. «Я кантактую з досыць вялікай колькасцю людзей, наведваю чырвоную зону. Гэта мая абарона», — рэзюмаваў кіраўнік Міністэрства.

Як адзначыў Дзмітрый Піневіч, інтэнсіўнага зніжэння захворвання COVID-19 пакуль не назіраецца.

«Мы бачым павольную стабілізацыю. Аднолькавыя паступленні хворых, расце колькасць выпісаных пацыентаў. Менш паступае ў стацыянары пацыентаў з пнеўманіямі. Гэтая тэндэнцыя працягваецца», — канстатаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0