Да радзільні заставалася 10 кіламетраў. Хлопчык з'явіўся на свет на запраўцы каля МКАД. Роды прымала сяброўка. Парадамі, што рабіць, дапамагала сама парадзіха, у якой гэта ўжо чацвёртае дзіця. У гэты час на запраўку ехала хуткая.

— Калі з'явілася дзіця, сяброўка мне сказала, каб за галоўку яго брала, — кажа дзяўчына, якая супраць волі стала акушэрам-гінеколагам. - А ў мяне рукі былі халодныя, непрадэзінфікаваныя. Але з сабой былі сурвэткі, і я, узяўшы з дапамогай сурвэткі дзіця за галоўку, акуратна ўсё рабіла. Ужо гатовая была потым і пупавіну перарэзаць, але гэта ўжо зрабілі медыкі.

— Што дактары потым казалі? Здзівіліся?

— Яны ў шоку былі. Сказалі, што, калі вырасце, будзе дальнабойнікам. Хлопчык нарадзіўся здаровенькім. Усё добра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0