Адміністрацыйную справу супраць Слаўнікавай і Лойкі паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць») разглядаў суд Першамайскага раёна Мінска.

Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку затрымалі 30 кастрычніка па вяртанні з адпачынку з Егіпта.

Аляксандр Лойка распавёў падчас суда, што іх з жонкай затрымалі на пашпартным кантролі, закавалі ў кайданкі і нават не далі забраць багаж. Да суда ён быў на Акрэсціна ў двухмеснай камеры, дзе агулам знаходзілася 10 чалавек. Таму яму даводзілася спаць на падлозе. Аляксандру прапаноўвалі запісаць «пакаяльнае відэа».

Мужчыну абвінавацілі ў рэпостах (захоўванні) на старонках у Facebook трох артыкулаў за 2017, 2018, 2019 гады з сайта, які быў прызнаны ўладамі «экстрэмісцкім» у ліпені 2021 года.

Да Ірыны Слаўнікавай былі падобныя прэтэнзіі. 

Ірына Слаўнікава з'яўляецца прадстаўніцай у Беларусі польскага тэлеканала, прызнанага беларускімі ўладамі экстрэмісцкім.

Крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага асудзілі за лайкі пад «экстрэмісцкім кантэнтам»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру