Пасля ў сторыз ён пераспяваў песню гурта «Сектар Газа», у якой лірычны герой «пад вечар Маларыту *** [скарыстаўся ў сэксуальным плане]».

Георгій Чытанава

Пасля таго як выбрык Чытанавы разляцеўся па інтэрнэце, ён працягнуў абражаць крытыкаў у каментарах.

Журналісты звярнулі ўвагу, што сваімі словамі гулец «Астраўца» не толькі парушыў умовы кантракта, але і можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

У нядзелю па тэме выказаўся і кіраўнік Маларыты. Міхаіл Бацэнка запатрабаваў ад «Астраўца» выбачэнняў і скасавання кантракта з Чытанавам. У адваротным выпадку чыноўнік абяцае звярнуцца ў федэрацыю футбола і міліцыю.

Дарэчы, у вырашальным матчы ні Кавалюк, ні Чытанава ўдзелу не бралі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?