«Паводле цяперашняга выбарчага кодэкса Беларусі, пытанне, якое выносіцца на рэспубліканскі рэферэндум, павінна адпавядаць шэрагу патрабаванняў і не можа тычыцца пэўных пытанняў. Патрабаванні да фармулёўкі ўтрымліваюцца толькі ў частцы, якая рэгулюе пытанне правядзення рэферэндуму па ініцыятыве грамадзян. У прыватнасці, устаноўлена, што «[а]пытанне павінна быць сфармулявана… выразна і ясна з тым, каб на яго быў магчымы адназначны адказ». Мяркую, па аналогіі такія ж патрабаванні прыдатныя і да пытанняў, прапанаваных на рэферэндум іншымі суб'ектамі.

Звод рэкамендаваных нормаў пры правядзенні рэферэндумаў, прадстаўлены Венецыянскай камісіяй Рады Еўропы, дадаткова адзначае, што, каб пазбегнуць рызыкі прызнання вынікаў рэферэндуму незаконнымі, фармулёўка пытання не павінна быць нявызначанай, зманлівай, такой, што змяшчае падказку.

А цяпер вернемся да фармулёўкі, прапанаванай нам на анансаваным канстытуцыйным рэферэндуме. Нагадаю: «Ці ўхваляеце вы ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю?»

На мой погляд, прапанаванае пытанне сфармулявана не дастаткова выразна і ясна і, больш за тое, носіць зманлівы характар, падахвочваючы адказаць станоўча не толькі тых, хто падтрымлівае новы праект Канстытуцыі, які будзе прапанаваны дзейнай уладай, але і ўсіх тых, хто падтрымлівае неабходнасць канстытуцыйных змяненняў у цэлым. А гэта, відавочна, зусім розныя пытанні.

Падтрымліваю неабходнасць зменаў Канстытуцыі? Безумоўна, так! І не раз казаў пра гэта публічна.

Падтрымліваю я праект, які будзе прапанаваны дзейнай уладай? Не ведаю: праект пакуль што не апублікаваны. Але адказы на гэтыя два пытанні ўжо розныя.

Таму, мяркую, што анансаванае сёння старшынёй ЦВК пытанне ўсё ж патрабуе карэкціроўкі. А вы што думаеце?» — піша юрыст.

Што азначаюць заявы Ярмошынай аб рэферэндуме? Тлумачыць спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру