Агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да палітзняволенага Вадзіма Гіля, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК). Паводле абвінавачвання, мужчына з красавіка па чэрвень 2021 году пакінуў шэраг каментароў у чаце тэлеграм-канала «Кулуары KYKY», у якіх абразіў 11 чалавек.

Пацярпелымі па справе былі прызнаныя начальнік мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба, міліцыянт-кіроўца Шукайла, старшыня пастаяннай каміі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных і пракурорка Аліна Касьянчык.

Суддзя Марына Фёдарава прысудзіла Гілю тры гады «хіміі» і штраф у 300 базавых. Акрамя таго, яна пастанавіла канфіскаваць мабільны тэлефон мужчыны у даход дзяржавы, а таксама выплаціць Балабе маральную кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру