Прысуд абвесцяць а 10.00.

Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца былі затрыманыя ў студзені. Суд пачаўся 3 верасня. 

Праваабаронцаў вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, (ч. 1 арт. 342 КК) і навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК). 

Пракурор запытаў для Судаленкі і Ласіцы па тры гады пазбаўлення волі.

Разам з імі па справе праходзіла таксама валанцёрка Марыя Тарасенка, але перад абвяшчэннем прысуду жанчына з'ехала з Беларусі — ёй пагражала 2,5 года калоніі.

Адна з гомельскіх праваабаронцаў не з'явілася на абвяшчэнне прысуду, яго перанеслі на лістапад

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0