Учора мінскае «Дынама» на сваёй арэне саступіла маскоўскім аднаклубнікам з лікам 3:7. Такая буйная параза была звязана ў тым ліку і з недахопам гульцоў — на лёд у мінчукоў выйшла толькі 14 палявых гульцоў (звычайна гуляюць у чатыры пяцёркі).

Пасля гульні прэс-служба заявіла, што частка гульцоў адчула недамаганне і не змагла згуляць. Аднак усе здалі ПЛР-тэсты, і іх вынікі аказаліся адмоўнымі.

На прэс-канферэнцыі галоўны трэнер сказаў, што ў ягонай камандзе «вірус». Варта адзначыць, што Крэйг Вудкрафт кашляў і быў без маскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0