У прэс-службе МУС Беларусі растлумачылі сітуацыю з тэлеканалам такім чынам:

— экстрэмісцкім фарміраваннем прызнана «група грамадзян, аб'яднаная з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў» тэлеканала;

— акрамя сайта «Белсата» гаворка ідзе пра іх Youtubе-канал, а таксама старонкі ў Telegram, Instagram, Twitter, Facebook, VK і «Аднакласніках».

«Сённяшняе рашэнне МУС — гэта працяг незаконных і неправавых падыходаў, звязаных з абмежаваннем свабоды слова і свабоды меркавання ў Беларусі. Што пацягне за сабой гэтае рашэнне прагназаваць немагчыма, бо апошнія паўтара года ў Беларусі не дзейнічаюць прававыя механізмы, а палітычныя рэпрэсіі адвольна прымяняюцца і да журналістаў, і да падпісчыкаў тэлеграм-каналаў, і да тых, хто дзеліцца інфармацыяй з журналістамі», — патлумачыў журналістам намеснік старшыні і юрыст БАЖ Алег Агееў.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0