1989 год — Пачатак забастовак у Салігорску

Першыя масавыя выступленні салігорскіх шахцёраў пачаліся ў 1989 годзе. Рабочыя выстаўлялі як эканамічныя, так і палітычныя патрабаванні: ад павышэнні заработнай платы, паляпшэнні ўмоў працы да ліквідацыі палітычнай манаполіі КПСС.

У 1991 годзе салігорскія гарнякі аб'ядналіся ў арганізацыю Незалежнага прафсаюза гарнякоў СССР. Першым старшынёй прафсаюза стаў Іван Юргевіч.

Марш пратэсту гарнякоў 1992 год. Фота: vytoki.net.

Марш пратэсту гарнякоў 1992 год. Фота: vytoki.net.

Гэта цяпер жыхары Салігорска зайздросцяць зарплатам шахцёраў, а тады на «Беларуськаліі» заробкі былі вельмі нізкія, нягледзячы на жахлівыя ўмовы працы. Працоўны дзень шахцёра часцяком ператвараўся ў 11-гадзінны, паколькі не ўлічваўся час на спуск у шахту і дастаўку да месца работ і назад.

Былі каласальныя праблемы з бяспекай працы. Сярэдняя працягласць жыцця салігорскіх шахцёраў тады была меншай за 50 гадоў.

Фота: vytoki.net.

Фота: vytoki.net.

У лютым 1992 года Незалежны прафсаюз прыняў рашэнне пачаць страйк. Гарнякі патрабавалі вышэйшых зарплат, сацыяльных гарантый, забеспячэння годных умоў працы. Праз некалькі дзён яны заблакавалі чыгуначныя пуці, каб не дапусціць адгрузкі з прадпрыемства. Забастоўка доўжылася 44 дні.

Паралельна шахцёрамі і членамі іх сем'яў была абвешчаная галадоўка шахцёраў, якая працягвалася 18 дзён. Затым прафсаюз арганізаваў пешы паход з Салігорска на Мінск.

Пешы паход на Мінск. Фота: vytoki.net.

Пешы паход на Мінск. Фота: vytoki.net.

Дабраўшыся да Мінска, шахцёры накіравалі сваіх актывістаў на ўсе вялікія прадпрыемствы горада з просьбай аб падтрымцы. Вялікі мітынг быў арганізаваны каля будынка Вярхоўнага Савета.

Патрабаванні шахцёраў выканалі: заробкі паднялі ў некалькі разоў, працоўны час скарацілі на гадзіну, адпачынак работнікам, якія працуюць пад зямлёй, павялічылі да 66 дзён.

Але на гэтым усё не спынілася. Салігорскія гарнякі былі актыўныя на працягу 1990-х гадоў.

У кастрычніку 1996 года адбываўся марш пратэсту Салігорск-Мінск пад эканамічнымі лозунгамі. Удзельнікаў акцыі затрымала міліцыя, работнікі потым заплацілі штраф.

Фота: kurjer.info.

Фота: kurjer.info.

4 кастрычніка 1998 года сотні шахцёраў прайшліся па горадзе, а праз месяц на салігорскім стадыёне «Будаўнік» прафсаюзы сабралі 3000 пратэстоўцаў.

У лістападзе 1998 года прафсаюзныя актывісты арганізавалі трэці паход на Мінск, у гэты раз «па шахцёрскую пенсію». Людзей затрымлівалі супрацоўнікі мясцовых РАУС, у аддзяленнях іх прыніжалі, абшуквалі і распраналі. Калі гарнякі дайшлі да Мінска, усю групу шахцёраў атачыў АМАП і затрымаў паўторна. 

У нулявыя гады забастоўкі шахцёраў спыніліся.

1990 год — Забастоўка на «Гомсельмашы»

Забастоўка на найбуйнейшым машынабудаўнічым аб'яднанні праходзіла пад лозунгамі задавальнення патрабаванняў аб выплаце грашовых кампенсацый у сувязі з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы 1986 года. Выступленні рабочых прайшлі і ў іншых гарадах.

Фота: vytoki.net

Фота: vytoki.net

Колькасць працуючых у аб'яднанні з улікам усіх прадпрыемстваў перавальвала за 35 тысяч. Да Чарнобыльскай станцыі ад Гомеля амаль 100 кіламетраў, інфармацыі не было ніякай, акрамя скупога паведамлення па радыё, што здарылася аварыя.

Кіраўніцтва краіны, вобласці, горада старалася не паказваць, а мо і самі не разумелі, якія жахлівыя наступствы для людзей нясе катастрофа. 

Прадстаўнікі незалежнага прафсаюза на «Гомсельмашы». Фота: vytoki.net

Прадстаўнікі незалежнага прафсаюза на «Гомсельмашы». Фота: vytoki.net

26 красавіка 1990 года ў 7.30 першая змена прыйшла на завод, пераапранулася, выйшла да станкоў, але да працы не прыступіла. У 10.00 пачаўся агульназаводскі мітынг. Ён праходзіў на галаўным заводзе, заводзе самаходных камбайнаў і заводзе ліцця і нармалей.

Фота: vytoki.net

Фота: vytoki.net

У 16.00 больш за пяць тысяч сельмашаўцаў пад праліўным дажджом калонай пайшлі на гарадскі мітынг, прысвечаны чацвёртай гадавіне Чарнобыльскай трагедыі.

Людзі сталі сыходзіць з цэхаў пасля 23 гадзіны па дазволе страйкавага камітэта. Страйкавы камітэт працаваў да 24.00. Так завяршылася першая сутачная папераджальная забастоўка ў гісторыі Беларусі.

Фота: vytoki.net

Фота: vytoki.net

1991 год — Агульнанацыянальная забастоўка

Забастоўка 1991 года ўвайшла ў гісторыю Беларусі як найбуйнейшая масавая дэманстрацыя рабочых у барацьбе за свае палітычныя і эканамічныя правы.

Забастоўка на плошчы Леніна (цяпер Незалежнасці). Фота Сяргея Брушко

Забастоўка на плошчы Леніна (цяпер Незалежнасці). Фота Сяргея Брушко

Красавік 1991 года стаў для краіны выбухны: цэны на тавары і паслугі за дзень афіцыйна павялічыліся на 65-70%. А рэальна ў разы. У якасці кампенсацыі ўлады прапанавалі смешную суму.

Гэта была спроба саюзных уладаў правесці эканамічныя рэформы. Накапленні савецкіх людзей ператвараліся ў непатрэбныя фанцікі.

Фота: vytoki.net

Фота: vytoki.net

У Маскве, Ленінградзе, Мінску, Казані, Пермі і іншых гарадах на момант пераацэнкі тавараў гандлёвыя базы былі практычна пустыя. У Саюзнай казне адчуваўся востры недахоп сродкаў, бо саюзныя рэспублікі перасталі пералічваць грошы ў цэнтр.

3 красавіка 1991 года рабочыя Мінскага электратэхнічнага завода спынілі працу і разам з рабочымі Завода аўтаматычных ліній і Завода шасцерняў выйшлі на вуліцу.

Фота: vytoki.net

Фота: vytoki.net

Рабочыя заблакавалі рух трамвая на вуліцы Даўгабродскай. Калоны прайшліся па цэнтры Мінска да Дома ўрада. Пазней спынілася дзейнасць трактарнага і аўтамабільнага заводаў і іншых гігантаў Мінска.

Тады ж на плошчы Незалежнасці адбыўся адзін з найбуйнейшых у гісторыі Беларусі выступаў рабочых у абарону свайго сацыяльна-эканамічнага становішча. Спярша патрабаванні былі выключна эканамічныя, але пазней дадаліся і палітычныя.

Фота Сяргея Брушко

Фота Сяргея Брушко

А 4 красавіка ў многіх узнікла адчуванне, што спынілася праца ўсяго Мінска. Да 100 000 чалавек, арганізаваўшыся ў калону, рушыла на плошчу Леніна (цяпер плошча Незалежнасці), да Дома ўрада. АМАП і ўнутраныя войскі ў той час яшчэ не былі гатовыя да падобных акцый, а таму стыхійнаму мітынгу ніхто не перашкаджаў.

Фота: vytoki.net

Фота: vytoki.net

Забастоўка ахапіла дзясяткі працоўных калектываў. У рэспубліканскі забастовачны камітэт увайшлі 98 прадпрыемстваў. Іх падтрымалі апазіцыя БНФ, Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч.

Хутка да эканамічных дадаліся і палітычныя патрабаванні: вывад парткамаў з прадпрыемстваў, адстаўка прэзідэнта СССР і саюзнага ўрада, новыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР і наданне канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Фота: vytoki.net

Фота: vytoki.net

Забаставалі рабочыя і ў іншых гарадах Беларусі: Маладзечне, Барысаве, Салігорску, Лідзе, Гомелі. Салігорскія шахцёры нават даслалі сваіх прадстаўнікоў да сталічнага Дома ўрада, чым падалі прыклад калегам з іншых прадпрыемстваў. Пратэстоўцы стварылі страйкавы камітэт, на прадпрыемствах утвараліся аналагічныя структуры, што часам наводзілі жах на кіраўнікоў.

Большасць эканамічных патрабаванняў пратэстоўцаў урад БССР тады задаволіў, а вось палітычныя — не.

Фота: vytoki.net

Фота: vytoki.net

Прэзідыум Вярхоўнага Савета рэспублікі 24 красавіка выпусціў пастанову, у якой абавязваў кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый «у адпаведнасці з заканадаўствам правесці неабходную працу па павелічэнні заработнай платы». На наступны дзень пачаліся перамовы чыноўнікаў з прадстаўнікамі стачкамаў. Зарплаты ўрэшце неяк паднялі. Але фундаментальную праблему савецкай эканомікі з пустымі прылаўкамі і недахопам грошай у бюджэце так ніхто і не вырашыў.

Фота: vytoki.net

Фота: vytoki.net

Прэзідыум Вярхоўнага Савета адмовіўся разглядаць палітычныя патрабаванні рабочых: неадкладна прыступіць да выканання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, распрацаваць і прыняць новы закон аб выбарах на шматпартыйнай аснове, вывесці парткамы з прадпрыемстваў, скараціць на адну траціну выдаткі на ўтрыманне дзяржапарату.

1991 год — Перакрытая чыгунка ў Оршы

На выкананне патрабаванняў агульнанацыянальнай забастоўкі паўплывала сітуацыя ў Оршы, буйным чыгуначным вузле.

Забастоўка на чыгуначным вакзале ў Оршы. Фота: vytoki.net

Забастоўка на чыгуначным вакзале ў Оршы. Фота: vytoki.net

Рабочыя тады выставілі ўльтыматум, запатрабавалі склікаць надзвычайную сесію Вярхоўнага Савета БССР.

Блакаваць чыгунку вырашылі стыхійна, на мітынгу 24 красавіка, дзе людзі выказвалі нязгоду са зніжэннем узроўню жыцця.

Фота: vytoki.net.

Фота: vytoki.net.

24-26 красавіка 1991 года ў Оршы рабочыя-пратэстоўцы заблакавалі чыгуначныя пуці. Гарадскія заводы спынілі працу, а рабочыя Оршы выйшлі пратэставаць на вуліцы: першым стаў інструментальны завод, за ім — Легмаш, «Чырвоны барацьбіт», а на наступны дзень да іх далучыліся рабочыя лакаматыўнага дэпо, спыніў працу «Чырвоны Кастрычнік» у Барані.

Фота: vytoki.net.

Фота: vytoki.net.

У горад накіравалі паўтары тысячы байцоў АМАПа, увечары 25 красавіка аршанскія рабочыя спынілі страйк. Людзі сталі збірацца на цэнтральнай гарадской плошчы, і ад надзённага пытання аб цэнах пратэстоўцы пераходзілі ўжо да палітычных пытанняў.

Фота: vytoki.net.

Фота: vytoki.net.

Стачкам вырашыў распусціць пратэст пасля інфармацыі, што ў кагосьці могуць страляць. Калі страйкам абвясціў аб тым, што трэба заканчваць, людзі былі супраць і сталі кідацца ў чалавека, што выступаў, пячэннем.

Праз блакаванне чыгункі ў Оршы ў 1991 годзе распачалі крымінальную справу і правялі расследаванне, але, фактычна, на гэтым усё і скончылася.

Фота: vytoki.net.

Фота: vytoki.net.

1995 год — Забастоўка ў метро

Усё пачалося з забастоўкі кіроўцаў тралейбусаў у Гомелі. Яе падтрымалі працаўнікі аўтапаркаў і тралейбусных дэпо Мінска. 15 жніўня забаставалі кіроўцы тралейбуснага дэпо №1 Мінска і звярнуліся па падтрымку да работнікаў метрапалітэна.

Забастоўка вадзіцеляў. Фота: ex-press.by.

Забастоўка вадзіцеляў. Фота: ex-press.by.

У 1995 годзе начальнік гарадскога метро Уладзімір Набежка сваім загадам адмяніў 10-працэнтныя надбаўкі за бяспечную і безаварыйную працу і паменшыў памер прэмій. Тым самым ён парушыў калектыўны дагавор паміж працадаўцамі і прафсаюзамі.

Работнікі спачатку не хацелі даводзіць да страйку, хацелі вырашыць праблему мірна, але не выйшла. Работнікі Мінскага метрапалітэна запатрабавалі адстаўкі кіраўніцтва, выканання калектыўнай дамовы і своечасовай выплаты заработнай платы. 17 жніўня 1995 года яны спынілі сваю працу. 

Фота: ex-press.by.

Фота: ex-press.by.

У першы ж дзень забастоўкі да будынка дэпо падагналі 4 грузавікі АМАПа. Страйкоўцаў прымушалі пісаць заявы аб тым, што ў страйку яны не ўдзельнічаюць. Многіх супрацоўнікаў выклікалі да начальства па адным, затым звальнялі.

Улады не задаволілі патрабаванні забастоўшчыкаў. Спробы ўступіць у перамовы з мэрам Мінска аказаліся беспаспяховымі. 18 жніўня пасля экстраннай выплаты заробку кіроўцам тралейбусаў, тыя страйк спынілі.

Людзі чакаюць адкрыцця метро. Фота: ex-press.by.

Людзі чакаюць адкрыцця метро. Фота: ex-press.by.

Тралейбусы пачалі перавозіць пасажыраў уздоўж лініі метро. Дзяржаўныя СМІ распачалі прапагандысцкую кампанію супраць транспартнікаў. 19-га пачалі звальняць машыністаў, прыгналі спецназ і ўнутраныя войскі да офіса прафсаюзаў. Агулам звольнілі 58 удзельнікаў забастоўкі. Пад пагрозай прымянення зброі АМАП выправадзіў удзельнікаў забастоўкі з тэрыторыі метрапалітэна.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што страйк метро — справа рук «нацыяналістычных сіл на чале з БНФ». Ён заявіў, што Свабодны прафсаюз супрацоўнічаў з польскімі прафсаюзамі і праводзіў кансультацыі з амерыканскімі прафсаюзамі. Лукашэнка заявіў, што ў канцы мінулага года і сёлета было праведзена з амерыканцамі і палякамі тры семінары для прафсаюзаў.

Фота: blisch.by

Фота: blisch.by

Ён сцвярджаў таксама, што, па яго звестках, каля дэпо метрапалітэна стаяць пікеты, якія не пускаюць на працу тых, хто хоча выйсці на працу. Ён заявіў, што будуць затрыманыя ўсе, хто будзе перашкаджаць працы транспарту ў Мінску.

У спешным парадку з Масквы выслалі некалькі дзясяткаў машыністаў Маскоўскага метрапалітэна для навучання новага персаналу. 

Той страйк быў адметны тым, што работнікі двух прафсаюзаў, афіцыйнага і незалежнага, дзейнічалі супольна.

2001 год — Рабочыя МТЗ перакрылі рух транспарту

28 верасня 2001 года сотні рабочых МТЗ перакрылі рух транспарту па вуліцы Даўгабродскай насупраць галоўнай прахадной. Прычынай акцыі паслужыла двухтыднёвая затрымка выплаты заработнай платы.

Спачатку зарплату абяцалі даць 13-14 верасня, але да гэтага часу яна не выплачаная. 27 верасня па Заводскім радыё неаднаразова аб'яўлялі аб тым, што выплаты пачнуцца раніцай 28-га. Аднак гэтага не адбылося.

Фота ілюстрацыйнае.

Фота ілюстрацыйнае.

Рабочыя сталі разыходзіцца толькі пасля таго, як кіраўніцтва паабяцала ў той жа дзень заробак выплаціць.

Пазней такія пратэсты рабочых спыніліся — не толькі з-за эканамічнага росту ў краіне, але і банальна з-за разгрому ўсіх незалежных прафсаюзаў і апазіцыйных структур, якія дапамагалі ім.

2013 год — Забастоўка іпэшнікаў

У 2013 годзе прайшла рэспубліканская забастоўка прадпрымальнікаў, у якой узялі ўдзел да 70% іпэшнікаў.

Удзельнікі забастоўкі палітычных патрабаванняў не выстаўлялі. Абурэнне выклікала абавязковая сертыфікацыя тавараў тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза, якая зрабіла немагчымым дробнарознічны гандаль абуткам і адзеннем.

Фота: dw.com.

Фота: dw.com.

Улічваючы, што, па афіцыйных даных, у Беларусі налічвалася тады каля 98 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў, агульная колькасць тых, хто баставаў, была істотнай.

Праўда, у акцыі не ўзялі ўдзел прадпрымальнікі, якія гандлююць харчовымі таварамі. Тым не менш заклік прыняць удзел у страйку падтрымалі прадпрымальнікі на рынках усіх абласных і дзясяткаў раённых цэнтраў па ўсёй Беларусі.

Прадпрымальнікі таксама арганізоўвалі аднадзённыя страйкі ў 2004, 2005, 2007, 2013 і 2014 гадах.

 Фота: «Радыё Свабода»

 Фота: «Радыё Свабода»

2020 год

Афіцыйныя вынікі выбараў прэзідэнта Беларусі і жорсткае падаўленне акцый пратэсту выклікалі абурэнне на многіх прадпрыемствах краіны. Рабочыя выйшлі на мітынгі, некаторыя абвясцілі, што гатовыя страйкаваць. Калі 17 жніўня 2020 Аляксандр Лукашэнка прыехаў на Мінскі завод колавых цягачоў, яго сустрэлі крыкамі «Сыходзь». На што Лукашэнка адказаў: «Можаце яшчэ пакрычаць».

Некалькі тысяч работнікаў трактарнага і электратэхнічнага заводаў прыйшлі калонай да МЗКЦ. Яны скандавалі «Верым, можам, пераможам!» і неслі плакат «Ніякіх перамоваў — толькі адстаўка».

Работнікі заводаў патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і новых выбараў.

Гаварылі пра страйк нават на дзяржаўным тэлебачанні, 600 работнікаў яго падтрымалі на словах.

У Жодзіне работнікі БелАЗа выходзілі да прахадной. Некаторых закрывалі ў цэхах. Міліцыя не пускала гараджан, якія хацелі падтрымаць работнікаў, да цэнтральнай прахадной.

Больш за 6000 работнікаў «Беларуськалія» патрабавалі сумленных выбараў. У жніўні 2020 на прадпрыемстве стварылі стачкам. Большасць тых, хто падтрымаў страйк, потым зноў пачалі хадзіць на працу.

Наймальніку ўдалося пагасіць пратэсныя настроі. Некаторыя актывісты вымушаныя былі пакінуць Беларусь. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што замест шахцёраў-забастоўшчыкаў могуць быць запрошаны ўкраінскія спецыялісты. У верасні 2020 года Мінскі абласны суд прызнаў забастоўку «Беларуськалія» незаконнай. 

13 кастрычніка 2020 года Святлана Ціханоўская выставіла Народны ўльтыматум і заклікала да агульнанацыянальнай забастоўкі.

Страйк досыць актыўна падтрымалі прадстаўнікі сферы паслуг. Дзясяткі кафэ, бараў і рэстаранаў абвясцілі аб тым, што ў іх 26 кастрычніка «тэхнічны перапынак» або што яны зачыненыя на «санітарны дзень». Але буйныя прадпрыемствы працу так і не спынілі.

Сілавікі дзейнічалі жорстка: напрыклад, на «Гродна Азоце» на працу заганяў АМАП дручкамі і лаянкай. Улады не выказвалі жадання ісці на перамовы, і страйкі згаслі.

Чытайце таксама:

Страйк Шродынгера? Як прайшоў першы дзень анансаванай забастоўкі і чаго чакаць далей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0