У выніку было 17 чалавек шпіталізавалі, у 11 з іх спынілася сэрца. Пасля медыкі пацвердзілі смерць 8 чалавек. Розныя траўмы атрымалі 300 гледачоў, у асноўным, гэта удары.

Між тым, Трэвіс Скот некалькі разоў перапыняў выступленне і прасіў ахову праверыць, ці ўсё добра з гледачамі каля сцэны.

Як піша Houston Chronicle, музыка заўважыў, што некаторым з гледачоў у натоўпе стала дрэнна.

Канцэрт спынілі пасля таго, як стала зразумела, што мінімум некалькі чалавек атрымалі сур'ёзныя траўмы, а некаторыя страцілі прытомнасць.

Арганізатары фестываля аб'явілі, што ўсе запланаваныя на нядзелю выступленні, адмененыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?