«Мы ўзмацнілі склад дзяжурных сіл па СПА нашых зенітных ракетных злучэнняў і воінскіх часцей.

Гэта адэкватны адказ на тую абстаноўку, якая складваецца вакол паветраных межаў Беларусі, — заявіў камандуючы ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Ігар Голуб. — Мы назіраем значнае павелічэнне інтэнсіўнасці палётаў як баявой, так і разведвальнай авіяцыі ля нашых межаў.

Толькі за мінулы тыдзень зафіксавана больш за 60 такіх палётаў. Мы правялі рытуал заступлення на баявое дзяжурства зенітнага ракетнага дывізіёна, праверылі сілы і сродкі, будзем выконваць задачы па ахове паветраных межаў і мірнага неба над Мінскам».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?