«Польская шляхта і літоўскія паны кінуліся вам парадкі наводзіць. Прыцягнулі, прабачце за выраз, гэтую «спадніцу» ў якасці кіраўніка. Гэта паздзекавацца з людзей, з народа. Я яе паглядзеў, паслухаў. Па Еўропе правялі. Я гэта ўсё бачыў сваімі вачыма. Я ў Савеце Еўропы шмат гадоў прапрацаваў. Сталі дзяўбці Беларусь, я выступіў. Кажу: чым вы незадаволеныя? Не падабаецца, што праводзяць самастойную палітыку. «Чаму пад нашу дыктоўку вы не скачаце?» Я кажу: Ельцын скакаў — вы абдымаліся з ім, Пуцін перастаў скакаць — вы супраць усіх санкцыі ўводзіце. Вам не патрэбныя самастойныя, разумныя, цікавыя краіны, дзяржавы, канкурэнты», — сказаў расійскі камуніст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0