Фота: Depositphotos

Фота: Depositphotos

Калі рэптылія знянацку выскачыла на бераг і схапіла мужчыну за нагу, той не разгубіўся і ўчапіўся за мангравыя хмызнякі на беразе. Але кракадзіл цягнуў яго з такой сілай і так доўга, што мужчына быў здаўся. Ужо пад вадой ён выхапіў кішэнны сцізорык і ўсадзіў яго ў галаву кракадзілу — гэта і выратавала, распавядае Guardian.

Пасля здарэння паранены аўстраліец яшчэ мусіў сам сябе завезці ў лякарню.

Спецыялісты з Міністэрства навакольнага асяроддзя і навукі прааналізавалі раны рыбака і пацвердзілі, што гэта сляды ад нападу кракадзіла. Найбольш верагодна, увагу кракадзіла прыцягнуў дзікі бык на беразе.

Навукоўцы раскрылі загадку «лепельскай чупакабры» 

У Гомелі па вуліцах бегала ліса

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0