На калодзежы ў двары дома абвінавачванага напісаная фраза «Жыве Белая Русь», якую з вуліцы не бачна. На пытанне суда, навошта была нанесена гэта фраза, мужчына адказаў, што хацеў паспрабаваць, як піша балончык.

Паколькі ў судзе Яўген Кожух не мог узгадаць, якія надпісы наносіў, былі агучаныя ягоныя паказанні: увечары 16 жніўня 2021 года Яўген на адным прыпынку напісаў «Жыве Беларусь», на другім — «Не забудем. Не простим», а ў Сіманавічах — «3% уходи». Абвінавачанага затрымалі на працы супрацоўнікі ГУБАЗіК.

Мужчына віну прызнаў, добраахвотна ў дасудовым парадку пакрыў шкоду — яна склала 82 рублі 98 капеек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0