Паводле вынікаў эксперыменту, карыстальнікі, у якіх была схавана колькасць дызлайкаў, сталі радзей проста так націскаць на кнопку «Не падабаецца». Прадстаўнікі сэрвісу лічаць, што карыстальнікі таксама сталі менш атакаваць аўтараў дызлайкамі — напрыклад, іх ставілі толькі з-за непрыязнасці да стваральніка кантэнту. Колькасць лайкаў хаваць не будуць.

На думку YouTube, аўтарам ролікаў таксама будзе спакайней псіхалагічна ад таго, што колькасць адзнак бачаць толькі яны. 

Алгарытмы сацсеткі ўсё яшчэ будуць улічваць дызлайкі карыстальніка пры падборы рэкамендацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0