Турцыя паабяцала Польшчы дапамогу ў барацьбе «супраць выкарыстання беларускім рэжымам нелегальнай міграцыі»
Сёння адбылася тэлефонная размова паміж міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Рау і міністрам замежных спраў Турцыі Меўлутам Чавушаглу. Размова адбылася па ініцыятыве польскага боку.
«Польскі і турэцкі бакі будуць супрацоўнічаць, каб супрацьстаяць выкарыстанню беларускім рэжымам нелегальнай міграцыі для гібрыднай атакі на НАТА», — паведамляецца ў твітары польскага замежнапалітычнага ведамства.
Z inicjatywy strony tureckiej odbyła się przed chwilą rozmowa min. @RauZbigniew z min. SZ Turcji @MevlutCavusoglu.
Polska i Turcja będą współdziałać, aby przeciwstawić się wykorzystywaniu przez reżim białoruski nielegalnej migracji do ataku hybrydowego na #NATO.