Іншымі словамі, 15-га лістапада прапануецца закрыць схему ўзбагачэння топ-менеджараў банка праз канвертацыю звычайных акцый банка ў прывілеяваныя, якія гандлююцца ў разы даражэй. 

Мы ўжо ў дэталях апісвалі сэнс схемы: «Беларусбанк» прадаваў па 18 капеек акцыі, якія маглі купіць толькі супрацоўнікі. 

Праз два гады валодання гэтыя акцыі можна было прадаць шматкроць даражэй — па 3,5-5 рублёў за штуку, пры ўмове пераводу іх у разрад «прывілеяваных». 

Працэс прыняцця рашэння быў непразрыстым, а асноўнымі скупшчыкамі акцый былі топ-менеджары банка.

Чытайце таксама: Стала вядома, хто сотнямі тысяч скупляе акцыі «Беларусбанка», якія могуць даваць сотні працэнтаў прыбытку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0