Згодна з матэрыяламі справы, мужчына падпаліў 15 смеццевых кантэйнераў, з-за чаго агнём таксама быў пашкоджаны аўтамабіль каля месца пажару. Агульная сума шкоды склала 6,7 тысячы рублёў.
Абвінавачаны прызнаў віну ў поўным аб'ёме. Па начах на смеццевых пляцоўках ён займаўся зборам другаснай сыравіны і бутэлек, а падпалы кантэйнераў здзейсніў, паколькі быў абураны, што людзі не займаліся раздзельным зборам смецця.
Зробленае кваліфікавалі па ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Абраную ў дачыненні да абвінавачанага меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах пракурор пакінуў без змены.





