Фота BBC Food.

Фота BBC Food.

Каб зрабіць гарбузовы чызкейк, вам спатрэбіцца:

  • 225 грам пясочнага пячэння ці крэкераў
  • 60 грам слівачнага масла
  • сок і цэдра аднаго лімона
  • 340 грам мякаці гарбуза (тушанай на пары або запечанай)
  • 225 грам цукра
  • 450 грам слівачнага сыра
  • 1 чайная лыжка молатай карыцы
  • 2,5 грам ці палова чайнай лыжкі молатага мускатнага арэха
  • 4 яйкі
  • 90 мл густых слівак (33-38%)
  • 90 мл натуральнага ёгурта
  1. Разагрэйце духоўку да 170 градусаў.
  2. Цалкам раскрышыце пячэнне. Растапіце масла на павольным агні ці на нізкай магутнасці ў мікрахвалёўцы. Змяшайце пячэнне, масла і цэдру.
  3. Вазьміце форму для выпечкі дыяметрам 25 см з здымным дном, змажце яе слівачным маслам. Размясціце на дне і сценках формы сумесь з пункта 2 — гэта будзе аснова чызкейка. Трохі прыдавіце яе.
  4. Змешвайце слівачны сыр, мякаць гарбуза, цукар, карыцу і мускатны арэх, пакуль у сумесі не знікнуць камячкі. Дадайце ў сумесь яйкі, асцярожна перамяшайце, пакуль сумесь не стане аднароднай. Размясціце сумесь у форме зверху асновы для чызкейка і запякайце будучы дэсерт на працягу 90 хвілін. Чызкейк будзе гатовы, калі яго верх застыне, але пры гэтым унутры ён павінен заставацца трохі мягкім.
  5. Дастаньце чызкейк з духоўкі і пакіньце яго ў форме, пакуль пірог не астыне. Потым перамясціце чызкейк на талерку для сервіроўкі, пакрыйце яго харчовай плёнкай і пакіньце на ноч.
  6. Узбівайце вяршкі, пакуль яны не загусцеюць. Паступова дадавайце ёгурт і сок лімона, асцярожна ўсё перамяшайце. Упрыгожце крэмам чызкейк і падавайце яго пры хатняй тэмпературы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0