Цяпер кожны заяўнік старэйшы за 12 гадоў, што падае заяву на візу, абавязаны асабіста даць біяметрычныя даныя ў іспанскім візавым цэнтры, незалежна ад перыяду раней прадстаўленых біяметрычных звестак, піша tio.by.
Выключэнне складаюць заявы для непаўналетніх дзяцей да 12 гадоў.
Новаўвядзенні былі прынятыя з той прычыны, што краіны Шэнгенскай зоны з-за дзейных абмежаванняў на перасячэнне межаў цяпер не карыстаюцца агульнай сістэмай VIS, а фармуюць ўласныя біяметрычныя базы.
Свае асобныя электронныя базы біяметрычных даных ёсць у Італіі і Францыі.