Справу разбіраў суддзя Уладзімір Царыкаў.

Паводле рапарту супрацоўніка Кастрычніцкага РАУС Віцебска, інфармацыя пра аўтамабіль «Опель Вектра» з Пагоняй на багажніку паступіла 14 кастрычніка. Амаль праз тыдзень, 20 кастрычніка, быў праведзены агляд аўтамабіля і складзены пратакол агляду.

На першым судовым пасяджэнні, якое адбылося 2 лістапада, муж Марыны Бурбліс патлумачыў, што крышка на багажніку была замененая. Яе прывезлі з Літвы, мужчына паказаў на судзе перапіску з прадаўцом.

На судзе ў якасці сведкі выступіў непасрэдны начальнік жанчыны — выканаўца абавязкаў загадчыка першага тэрапеўтычнага аддзялення Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі Вадзім Парфенцьеў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар: Фота: limpalipdukai.lt

Ён ахарактарызаваў сваю падначаленую станоўча, паведаміў, што Марына Бурбліс ад самага пачатку пандэміі ў складзе брыгады выязджала да хворых на кавід. Цяпер таксама працуе ў чырвонай зоне.

Суддзю Царыкава цікавіла, ці абмяркоўвала на працы доктарка палітычныя тэмы і ці не стаяў у яе кабінеце бел-чырвона-белы сцяжок. Загадчык аддзялення адказаў, што нічога не бачыў, ніякіх палітычных тэм у аддзяленні не абмяркоўваюць.

Адвакат Марыны заявіў, што літоўскі герб жанчына не стала здымаць з багажніка, каб не пашкодзіць пакрыццё аўтамабіля, а таксама што сімвал Пагоня не прызнаны экстрэмісцкім або забароненым.

Зазначыў, што падчас пандэміі галава ягонай падабароннай была занятая зусім іншымі пытаннямі, звязанымі з працай.

Адвакат прасіў, каб у выпадку, калі Марыну Бурбліс прызнаюць вінаватай, яе не адпраўлялі за краты, бо ёй трэба дапамагаць хворым на COVID-19.

Суддзя Уладзімір Царыкаў прызнаў лекарку вінаватай і прыняў рашэнне аштрафаваць жанчыну на 50 базавых велічынь (1450 рублёў).

Прысуд можа быць абскарджаны ў абласным судзе.

«Наш сцяг тапталі і нішчылі, а ён жыве». Апошняе інтэрв'ю гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру