Ірыну Слаўнікаву і яе мужа затрымалі два тыдні таму, 30 кастрычніка, па вяртанні ў Беларусь з Егіпта.
У панядзелак, 1 лістапада, яны былі асуджаны на 15 сутак. Тэрмін зняволення сканчаўся раніцай 14 лістапада, але ўчора не выйшлі з ізалятара на Акрэсціна.
Ірына Слаўнікава - журналістка, прадстаўніца ў Беларусі польскага тэлеканала, прызнанага беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім».





