23:27

Увечары польскія вайскоўцы ўмацавалі металічнымі лістамі загароду на памежным пераходзе Брузгі — Кузніца.

18:38. У Брузгах сцямнела. Пакуль увесь вынік сённяшніх падзей ‒ намётавы лагер з лесу перамясціўся на пункт пропуску.

17:45. Беларускія сілавікі сочаць за тым, каб людзі, адціснутыя імі на памежны пераход, не маглі адступіць углыб Беларусі. Такую магчымасць не прадастаўляюць нават тым, хто хоча вярнуцца ў Мінск і паляцець у сваю краіну. Пра гэта паведамляюць польскія памежнікі.

17:30. Дзяржаўны памежны камітэт запэўнівае, што са жніўня ў Беларусь не ўпусцілі каля 8 тысяч патэнцыйных мігрантаў. Яшчэ каля 5 тысяч замежнікаў, якія за гэты перыяд заехалі ў Беларусь на законных падставах, у выніку прафілактычных мерапрыемстваў па недапушчэнні парушэння міграцыйнага заканадаўства, пакінулі беларускую тэрыторыю.

17:15. Такім пераход Брузгі беларускія памежнікі яшчэ не бачылі. 

17:10. Незразумела, які будзе далейшы сцэнар падзей. Польская паліцыя піша, што яна знаходзіцца ў поўнай гатоўнасці.

16:00. У 3,5 тысячы чалавек ацэньвае польская паліцыя колькасць мігрантаў на памежным пераходзе.

Таксама яны апублікавалі фота БТР — меркаванага «каманднага пункта» на беларускім баку, які каардынуе дзейнасць мігрантаў.

15:48. Намётавы лагер дакладна перасяліўся на памежны пераход. Брузгі і Кузніцу завалакло дымам. 

15:10. Польскі бок адзначае павелічэнне колькасці беларускіх сілавікоў у раёне Брузгоў. «Гэта кантралюемая Беларуссю эскалацыя падзей на мяжы з Польскай Рэспублікай», ‒ напісаў у твітары прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.

15:00. Мігранты ставяць намёты, раскладаюць спальнікі. Некаторыя побач з пунктам пропуску развялі вогнішча. 

14:37. Падобна на тое, што на памежным пераходзе мігранты вырашылі разбіць новы лагер. Беларускія памежнікі пакуль не супраць. 

14:27. Польскія памежнікі праз мегафоны на рускай мове звярнуліся да беларускіх афіцыйных асобаў і сілавікоў:

«Нішто не апраўдае таго, што пакутуюць жанчыны і дзеці. Дазвольце ім адсюль сыйсці! Суседзі! Беларусы! Вельмі вас просім: апамятайцеся! Няўжо вы пасля ўсяго гэтага зможаце паглядзець у вочы сваім жонкам і дзецям?»

14:15. Польскія памежнікі праз гукаўзмацняльнікі тлумачаць мігрантам, што іх не пусцяць, што беларускія ўлады іх падманулі. Над людзьмі лётае верталёт.

13:57. ДПК Беларусі сцвярджае, што сёння мігранты самаарганізаваліся і пайшлі калонай на пагранпераход. Як гэта магчыма з улікам кантролю лагеру ўзброенымі людзьмі, ведамства не тлумачыць.

Так выглядае сітуацыя ў Брузгах з верталёта

Так выглядае сітуацыя ў Брузгах з верталёта

13:17. На анлайн-камеры ў Брузгах бачна, што мігранты размясціліся перад шэрагамі польскіх паліцэйскіх. 

Паміж кадрамі — 15 хвілін. Бачна, што з беларускага боку прыбралі калючы дрот, каб мігранты маглі раўнамерна рассярэдзіцца перад шэрагамі польскіх паліцэйскіх.

13:14. Минабароны Польшчы сцвярджае, што людзі ў жылетках «Прэса» прымушаюць мігрантаў, у асноўным жанчын і дзяцей, падыходзіць да загароды, каб сняць іх.

12:52. Беларускія сілавікі са зброяй ніяк не рэагуюць на рух мігрантаў на памежным пераходзе.

12:40. Пасля ранішніх паведамленняў, што мігранты збіраюць рэчы, Белта публікуе відэа, як вялікая група мігрантаў рушыла па памежнага перахода. Гэтаму папярэднічалі ананімныя паведамленні, нібыта 15 лістапада палякі адкрыюць мяжу. Польскі бок зняпраўджваў гэту інфармацыю.

***

Ранкам 8 лістапада калона мігрантаў прыйшла на пункт пропуска «Брузгі», што на беларуска-польскай мяжы. Іх колькасць ацэньвалася ў 2000 чалавек. Беларускія сілавікі адціснулі мігрантаў у лес.

У Дзяржпагранкамітэце Беларусі заявілі, што гэта бежанцы, якія хочуць атрымаць прытулак у ЕC, і Мінск не будзе перашкаджаць таму, што яны пакінуць краіну. У Польшчы, у сваю чаргу, абвінавацілі ўлады Беларусі ў правакацыі, заявіўшы, што вялікія групы мігрантаў знаходзяцца пад поўным кантролем беларускіх спецслужбаў і арміі.

12 тысяч польскіх вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю былі прыведзены ў баявую гатоўнасць. Літва накіроўвала дадатковыя сілы да беларускай і польскай межаў.

Польшча закрыла рух праз памежны пераход у Кузніцы з 7:00 9 лістапада. 

На мяжы дзейнічае надзвычайнае становішча.

ЕС абвесціла, што ўвядзе санкцыі супраць авіякампаній і асобаў, што датычныя да перавозкі мігрантаў.

Якія беларускія законы парушаюць мігранты ў памежнай зоне? Разбіраемся

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0