«Мы зрабілі больш жорсткія візавыя правілы ў адносінах да грамадзян шэрагу дзяржаў, уведзены дадатковы ўязны міграцыйны кантроль, узмоцнены нагляд дзейнасці турыстычных аператараў, дзясяткі з якіх ужо пазбаўленыя ліцэнзій. Рэалізаваны і комплекс іншых мер», — сказаў беларускі чыноўнік.

Ён дадаў, што ўлады і авіякампанія «Белавія» вельмі сур'ёзна ставяцца да гэтага пытання.

«Мы неаднаразова і на розных узроўнях цалкам выразна заяўлялі: нацыянальны авіяперавозчык ААТ «Белавія» ніколі не перавозіў, не перавозіць і не будзе перавозіць уцекачоў альбо нелегальных мігрантаў», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0