«Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель сёння размаўляла па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам.
Канцлер Нямеччыны і спадар Лукашэнка абмеркавалі складаную сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС, у прыватнасці, неабходнасць аказання гуманітарнай дапамогі бежанцам і мігрантам, якія там знаходзяцца. Яны дамовіліся працягнуць абмен думкамі па гэтых пытаннях», — гаворыцца ў паведамленні.
Лукашэнка і Меркель пагаварылі па тэлефоне





