19-гадовы сірыец быў пахаваны ў Багоніках. Фота: Якуб Каміньскі / East News

19-гадовы сірыец быў пахаваны ў Багоніках. Фота: Якуб Каміньскі / East News

Ахмеда Аль Хасада пахавалі мусульмане вёскі Багонікі (татары) на мусульманскіх могілках ‒ амаль праз месяц пасля смерці, у труне, хаця па мусульманскай традыцыі чалавека трэба пахаваць, загарнуўшы цела ў саван, як мага хутчэй пасля смерці. Рытуальныя паслугі аплаціла прыватная рытуальная кантора. 

У тую зону мяжы, лясістую мясцовасць, дзе загінуў Ахмед, з'язжаюцца тысячы мігрантаў.

Па афіцыйных данных, з абодвух бакоў мяжы ўжо знойдзена як мінімум 11 цел памерлых мігрантаў за апошнія месяцы, 8 з іх былі выяўленыя на польскім баку.

Частка цел перададзеная сваякам, частка ўсё яшчэ знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.

«Вось у мяне ёсць зваротны квіток». Адкуль і як мігранты ляцяць у Мінск

«Браце мой, клянуся Богам, ёсць навіна, што … адкрыюць адзін бок». Што распавядаюць пра шлях на Захад мігранты, якія ідуць туды і якія дайшлі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0