Людміла Гладкая атрымлівае падзяку за працу ў 2020-м. Фота прэс-службы Лукашэнкі

Людміла Гладкая атрымлівае падзяку за працу ў 2020-м. Фота прэс-службы Лукашэнкі

Маніторынг месцаў зняволення — даўняя праблема ў Беларусі. Фармальна пры Міністэрстве юстыцыі створаныя грамадскія назіральныя камісіі (рэспубліканская і абласныя), але назваць іх незалежнымі складана.

Па-першае, усе візіты ў папраўчыя ўстановы загадзя ўзгадняюцца з адміністрацыяй і Дэпартаментам выканання пакаранняў.

Па-другое, сябры камісіі размаўляюць з асуджанымі ў прысутнасці адміністрацыі, людзі баяцца скардзіцца, каб умовы не сталі яшчэ горшымі.

Па-трэцяе, высновы камісіі з'яўляюцца толькі рэкамендацыйнымі. Тым не менш пакуль гэта адзіная магчымасць прадстаўнікам грамадскасці, а не сілавых структур, патрапіць за краты, каб убачыць, у якіх умовах знаходзяцца зняволеныя.

Назваць працу камісіі публічнай і адкрытай складана, паколькі інфармацыя пра яе дзейнасць зрэдку з’яўляецца ў выглядзе навінаў на сайце Мінюста.

Апошняя такая навіна — за чэрвень 2021 года. Да таго амаль паўтары гады чальцы ўвогуле не наведвалі калоніі, іх туды не пускалі з-за каранавіруса.

Летам камісія наведала калонію ў Шклове, якая прагрымела на ўсю Беларусь пасля навіны, што там памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Тады ў яе склад яшчэ ўваходзіў кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак, які ўздымаў пытанне пра Ашурка, але кіраўніцтва адмовілася каментаваць трагедыю. Супрацоўнікі спаслаліся, што Следчы камітэт праводзіць праверку, а ім няма чаго сказаць. 

БХК, як і многія іншыя незалежныя грамадскія арганізацыі, у ліпені 2021-га патрапілі пад рэпрэсіі — арганізацыя была ліквідавана. І вось, ужо ў новым спісе чальцоў назіральнай камісіі пры Мінюсце прозвішча Гулака няма. Але з’явіліся новыя — напрыклад, журналіста СБ Людмілы Гладкай і «ветэрана журналістыкі» Ігара Кадраля, яны прадстаўляюць праўладны Саюз журналістаў.

Ёсць сярод чальцоў камісіі і прадстаўнікі нечаканых і малавядомых грамадскіх арганізацый: рускі культурны цэнтр «Русь», ліга жанчын «За выжыванне», «Гомельскі клуб вясёлых і знаходлівых», «Гродзенскі рыбалоўны клуб», спартыўнае аб’яднанне «Белы журавель». 

Адметна, што сярод чальцоў Мінскай камісіі пазначаная Вольга Гарбунова з грамадскай арганізацыі «Радзіслава», якая падтрымлівае жанчын і дзяцей, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту.

Нядаўна Вольга была затрыманая па абвінавачванні ў арганізацыі «жаночых маршаў» у Мінску (арт. 342 КК), цяпер знаходзіцца ў СІЗА. На відэа, апублікаваным праўладнымі тэлеграм-каналамі, яна кажа, што не ўдзельнічала ў масавых беспарадках. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0