Муфтый Алі Варановіч тлумачыць:

«Тут адказнасць на сябе бяруць бацькі дзяцей, якія былі побач. Але я не бачыў гэтай сітуацыі, таму цяжка сказаць дакладней.

Таму адзначу такі момант — у ісламе ўсе дзеці, якія не дасягнулі паўналетняга ўзросту, лічацца мусульманамі. Паўналецце тут маецца на ўвазе не 18-годдзе, а палавое саспяванне, то-бок, недзе 11-13 гадоў. Пасля ўжо ў іх ёсць выбар веравызнання.

І па ісламу, якія б абрады над дзецьмі ні праводзяцца, хрысці ці ні хрысці, гэта ні на што не ўплывае, дзеці працягваюць заставацца мусульманамі. Таму і пасля ніякіх адмысловых абрадаў праводзіць не трэба».

Таксама шмат здзіўленых каментараў выклікала раздача ежы, калі беларускія ўлады прывозілі мігрантам каўбасу і сасіскі. У асноўным, чытачы цікавіліся: а ці дакладна тое халяль, дазволеная мусульманам ежа, не свініна?

Але ж, аказваецца, у такой сітуацыі іслам дазваляе есці любую ежу.

«У экстрэмальных умовах можна есці нават і свініну, асабліва калі ёсць пагроза жыццю ці здароўю мусульманіна, — кажа Варановіч. — Тут няма праблемы. Каб захаваць жыццё мусульманін нават абавязаны есці тое, што ёсць, у тым ліку і забароненае. 

У свой час, калі я служыў у войску, да нас трапіў узбек. Тыдзень ён не еў стравы з мясцовай сталоўкі, а пасля пачаў есці. З яго пасміхаліся, але ён усё правільна зрабіў — каб захаваць здароўе, пры адсутнасці выбару, мусульманін павінен зрабіць усё магчымае».

Чытайце таксама:

Да мігрантаў у Брузгі прыехала ігумення Гаўрыіла ВІДЭА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?