У Instagram дзяўчына заклікала насіць маскі, па магчымасці выконваць сацыяльную дыстанцыю і вакцынавацца.

Нагадаем, 10 верасня ў Палацы спорту прайшоў фінал конкурсу «Міс Беларусь 2021». Пераможцай стала 18-гадовая Дар’я Ганчарэвіч. Яна працуе мадэллю і выкладчыцай дэфіле ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

Раней пераможца конкурсу «Міс Беларусь» — 2021 Дар'я Ганчарэвіч распавяла ў інтэрв'ю дзяржаўнай «Мінскай праўдзе», што ў разгар беларускіх пратэстаў у верасні 2020 года яе выкарысталі «ў радыкальных намерах».

Нібыта яна «выпадкова» ўзяла ўдзел у «апазіцыйнай фотасесіі», дзе дзяўчыны фатаграфаваліся перавязанымі чырвонымі стужкамі «па схеме БЧБ»: «Мне тады ледзь споўнілася 17 гадоў. Мая знаёмая, дызайнер, з якой я супрацоўнічала ўжо на працягу некалькіх гадоў, запрасіла мяне ў чарговы праект. Я ёй цалкам давярала, але, мабыць, дарма. Гэта не было праявай маёй грамадзянскай пазіцыі, а было выкарыстаннем мяне ў сваіх радыкальных намерах».

І заявіла, што шкадуе аб тым, што ўдзельнічала ў «палітычнай фотасесіі: «Мне трэба было загадзя пацікавіцца тэматыкай і быць асцярожнейшай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0