15 замежнікаў з Блізкага Усходу, якія накіроўваліся рэйсавым аўтобусам з Мінска, спрабавалі перасекчы мяжу ў пункце пропуску на Чарнігаўшчыне 18 лістапада.

Яны сцвярджалі, што едуць ва Украіну для турызму.

Аднак памежнікі высветлілі, што замежнікі, сярод якіх чацвёра падлеткаў, некалькі тыдняў таму прыляцелі ў сталіцу Беларусі і тут жа накіраваліся ў Гродзенскую вобласць.

Агледзеўшы «славутасці» на захадзе Беларусі, вандроўцы вырашылі зазірнуць яшчэ і ва Украіну. Спадарожнікі запэўнівалі, што ва Украіне іх больш за ўсё цікавяць пейзажы Львоўшчыны.

Менавіта са Львова яны быццам бы планавалі вярнуцца дадому. Аднак такі турыстычны маршрут не пераканаў праваахоўнікаў.

Большасць з названых асоб мелі пашпарты, выдадзеныя практычна ў адзін перыяд, у верасні — кастрычніку гэтага года.

Украінскія памежнікі прынялі рашэнне не прапускаць і вярнуць падарожнікаў у Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0