«Чым адрозніваецца Украіна ад Польшчы: Украіна ўжо даўно трымае курс на захад, але яна не атрымала такіх датацый, якія атрымала Польшча. І не атрымае. Калі мы гаворым пра Украіну, мы кажам аб адным полюсе адной усходнееўрапейскай ўстаноўкі: атрымліваць грошы за імітацыю канфрантацыі з Расіяй. Але гаворым аб тым полюсе, які не мае шанцаў на развіццё. Украіна — гэта, на мой погляд, краіна, якая балансуе на мяжы развалу», — заявіў Юрый Шаўцоў.

Польшчы ж, на думку аналітыка, развал не пагражае, незалежна ад таго, ці падтрымае яе фінансава Захад або не. «Стане чымсьці кшталту Балгарыі. А Украіна можа разваліцца», — лічыць ён.

У Балгарыі, на якую спасылаецца праўладны аналітык, сярэдняя зарплата дасягнула 780 еўра (605 еўра пасля выплаты падаткаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0