Вялікі Джындж (ці, па-беларуску Руды) і яшчэ два каты гэтай маладой пары прывыклі жыць на баржы. Яны часта сыходзілі гуляць утрох, але заўсёды вярталіся дадому. Але аднойчы два каты вярнуліся, а Джындж — не.

Пара чакала ката на месцы стаянкі пяць дзён, перш чым зарэгістраваць яго як зніклага без вестак.

Ката чыпіравалі яшчэ ў дзяцінстве, таму ў яго мікрачыпе змяшчалася інфармацыя, што ён не бяздомны, а згубіўся.

Так як бяздомныя жывёлы ў Вялікабрытаніі — вялікая рэдкасць, то руды бадзяга, якога ў пачатку года прыкмецілі жыхары гарадка Лічфілда, Паўночнага прыгарада Бірмінгема, адразу прыцягнуў увагу зоаабаронцаў.

Адзін з мясцовых жыхароў спрабаваў злавіць ката, якога сталі зваць Мармеладам, але той быў напалоханы і не падыходзіў блізка, нават калі яму давалі ежу. Праз нейкі час кот прывык да чалавека, яго ўдалося злавіць і прынесці дадому. Дома высветлілася, што ў Мармелада вырасла вялікая пухліна на баку, і яго аднеслі да ветэрынара. Там выявілі чып, і высветлілася, што ён ніякі не Мармелад, а зніклы 10 гадоў таму Вялікі Джындж. Пасля гэтага ветэрынар звязаўся з гаспадарамі. Яны былі ў шоку, калі ім патэлефанавалі са Стафардшыра і сказалі, што іх кот знойдзены.

Пухліна на баку, дарэчы, была бяспечнай, і Вялікі Джындж ужо вярнуўся дадому.

«Упэўнены, што ён досыць напакутаваўся за гэтыя дзесяць гадоў, і цяпер яму трэба добра адпачыць», — кажа Колін Клейтан.

Чым кот займаўся ўсе гэтыя дзесяць гадоў, дзе ён жыў і як знаходзіў сабе ежу, пакуль так і застаецца таямніцай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0