«Гэта працэс [пошуку рашэнняў шляхоў выхаду з міграцыйнага крызісу], [рашэнні] пакуль не знойдзены», — адказаў Пяскоў на адпаведнае пытанне журналістаў, піша ТАСС.

«Крызіс на мяжы ў асноўным Беларусі і Польшчы. Уласна, сёння абодва прэзідэнты [Пуцін і Лукашэнка ў тэлефоннай размове] выказалі глыбокую заклапочанасць у сувязі з досыць агрэсіўнымі дзеяннямі польскіх праваахоўнікаў і вайскоўцаў у дачыненні да ўцекачоў, мігрантаў.

Вядома, для знаходжання рашэнняў гэтага крызісу недастаткова размоваў Лукашэнкі і Пуціна, вельмі важна працягваць прамыя кантакты паміж Лукашэнкам і прадстаўнікамі ЕС», — працягнуў прадстаўнік Крамля.

Сёння Пуцін і Лукашэнка зноў размаўлялі па тэлефоне. Сярод іншага Лукашэнка праінфармаваў расійскага кіраўніка, пра што размаўляў з Ангелай Меркель 17 лістапада. 

Учора Пуцін заявіў, што Лукашэнку трэба пачаць дыялог з беларускай апазіцыяй. 

Карбалевіч: Пуцін троліць Лукашэнку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0