Пра гэта ў пятніцу распавёў прэс-аташэ Бенсаада Вадзім Гаржанкін, піша Deuscthe Welle.

Паводле яго слоў, праўнук Сталіна зацікаўлены ў пошуку сапраўдных прычын яго смерці, а таксама хацеў бы выканаць пасмяротную волю былога генеральнага сакратара. Гаржанкін сказаў, што пры жыцці кіраўнік СССР неаднаразова выказваў пажаданне пасля смерці быць пахаваным на Новадзявочых могілках, дзе спачывае прах яго другой жонкі Надзеі Алілуевай, аднак яго пасмяротная воля выканана не была.

«Родны праўнук Сталіна мае права патрабаваць выканання волі Сталіна», — мяркуе ён.

Сялім Бенсаада нарадзіўся ў Маскве ў 1971 годзе і з'яўляецца унукам загінулага ў 1943 годзе ў канцлагеры Заксэнхаўзэн Якава Джугашвілі, старэйшага сына Сталіна.

Сталін першапачаткова быў пахаваны ў Маўзалеі разам з Леніным. Але ў ноч на 1 лістапада 1961 году цела было вынесена з Маўзалея і пахавана ў магіле ля Крамлёўскай сцяны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0