Нагодай сталі рэпосты матэрыялаў тэлеканала, зробленыя ў ліпені. 

27 ліпеня Бараноўскі размясціў у сваіх сацыяльных сетках дзве спасылкі на сайт. Гэта было відэаінтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай і банер з інфармацыяй пра колькасць палітвязняў у Беларусі.

На яго склалі два пратаколы за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Але суд адправіў пратаколы на дапрацоўку. Пасля гэтага іх колькасць павялічылася да 12.

Бараноўскі сказаў, што не ведаў пра неабходнасць выдаляць рэпосты, зробленыя да 27 ліпеня. 

Суд над ім пройдзе 22 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0