Straż Graniczna

Straż Graniczna

Па словах Міхальскай, цяпер у спецыяльных цэнтрах для мігрантаў знаходзяцца 1240 грамадзян Ірака, 716 з якіх звярнуліся па міжнародную абарону.

«На гэтым тыдні мы плануем дэпартаваць каля 20 чалавек, у асноўным грамадзян Ірака і Ірана, у тым ліку 10 арганізатараў незаконнага перасячэння мяжы. Краіна прызначэння, вядома, Ірак», — цытуе словы Ганны Міхальскай Dziennik Gazeta prawna.

На пытанне наконт таго, колькі будзе чартарных рэйсаў з замежнікамі і калі яны пачнуць вылятаць, яна адказала, што супрацоўнікі памежнай службы «хацелі б арганізаваць як мага больш такіх рэйсаў».

«Першы рэйс пакуль у планах, таму я не буду казаць дакладна, калі ён будзе, таму што тут гэта залежыць не толькі ад нас, але і ад Міністэрства замежных спраў, і ад іракскага боку, які павінен пагадзіцца прыняць сваіх грамадзян», — адзначыла яна.

«Мы жадаем, каб на першым рэйсе было каля 80 чалавек. Чаму толькі 80? Памятайце, што гэтыя людзі не лётаюць у адзіночку.

Яны лётаюць з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, ёсць і ахова памежнікаў. Калі група складаецца ў асноўным з мужчын, наша ахова павінна быць большай. Калі гэта сем’і, мы можам дазволіць сабе меншую ахову. Звычайна дактары таксама лётаюць», — патлумачыла прэс-сакратар памежнай службы Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0