«Мы наладзілі кантакты з Беларуссю, вярхоўны прадстаўнік ужо двойчы за апошнія дні праводзіў перамовы з кіраўніком МЗС Беларусі, кансультацыі вядуцца і на іншых узроўнях, — сказаў дыпламат. — Іх адзіная мэта — спрыяць бяспечнай рэпатрыяцыі людзей, якія затрымаліся ў гэтай краіне».

Ён дадаў, што Еўракамісія праводзіць кантакты на экспертным узроўні «з Беларуссю і гуманітарнымі арганізацыямі ААН».

Нагадаем, сітуацыя на польска-беларускай мяжы рэзка абвастрылася 8 лістапада, калі да мяжы падышлі некалькі тысяч мігрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0