Фота з Pixabay.com

Фота з Pixabay.com

Медыкі б’юць у званы: у Еўропе ўжо пачаўся рэзкі скачок захворванняў (на сёння на Еўропу прыпадае дзве трэці ўсіх выпадкаў захворванняў у свеце), а гэта значыць, што неўзабаве пік пачнецца і ў ЗША. Тым не менш, у медыкаў ёсць нагода і для аптымізму.

Па-першае, вакцынацыя зніжае смяротнасць і неабходнасць класці пацыента ў шпіталь. Прышчэпка ў гэтым сэнсе эфектыўная на 85%. А 90% з тых, хто памірае ці трапляе ў рэанімацыю, былі не прышчэпленыя.

Гэта значыць, што ў другую зіму пандэміі не давядзецца бачыць перапоўненыя моргі і аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

Другая нагода для аптымізму сярод амерыканскіх дактароў звязаная з вакцынацыяй дзяцей. Цяпер яны больш не будуць пераносчыкамі інфекцыі.

Нарэшце новыя антывірусныя лекі абяцаюць ператварыць каранавірус на інфекцыю, якой можна даць рады.

На Захадзе ўжо пераасэнсавалі значэнне фразы «поўнасцю вакцынаваны»: цяпер гэта абазначае, што чалавек атрымаў тры прышчэпкі, а не дзве, як раней. Тым не менш, бустарныя (дадатковыя) прышчэпкі — гэта не самы эфектыўны спосаб спыніць распаўсюд каранавіруса, разумеюць цяпер навукоўцы. Самы эфектыўны — гэта пераканаць непрышчэпленых людзей прышчапіцца.

Эксперты цяпер лічаць, што каранавірус стане эндэмічным захворваннем (захворваннем, характэрным для пэўнай мясцовасці) і застанецца з намі на дзесяцігоддзі. Хіба праз шмат гадоў інфекцыя стане проста менш цяжкай.

«Пандэмія каранавіруса можа ніколі не «скончыцца», як многія спадзяваліся на пачатку пандэміі», — кажа доктар Даўдзі, дацэнт кафедры эпідэміялогіі Універсітэта Джонса Хопкінса.

Пытанне цяпер стаіць па-іншаму: калі мы зможам дабіцца таго, каб гэты вірус стаў зносным для нас як для грамадства?

А жыцця без каранавіруса ўжо не будзе ніколі.

У заможных краінах мяняюць разуменне таго, каго лічыць поўнасцю вакцынаваным. І гэта не падабаецца СААЗ

Як спыніць выпадзенне валасоў пасля кавіду? 

Паднялася тэмпература ці з'явіліся прыкметы ВРВІ. Як дзейнічаць ва ўмовах каранавіруса

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0