Яны таксама прапанавалі падоўжыць гэтыя санкцыі ў выпадку, калі Беларусь будзе працягваць сваю супрацьпраўную дзейнасць.

Такую пазіцыю на прэс-канферэнцыі прадставіла маршалак Сейма Эльжбета Вітэк.

— Правакуюць крызіс на ўсходніх межах Еўрапейскага саюза. Пагражаюць бяспецы цэлага рэгіёна, пагражаюць жыццю мірных жыхароў. Гэта парушае міжнародныя абавязкі, парушае асноўныя правы чалавека.

Заклікаем да прыняцця новага пакета санкцый, узгодненага падчас сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў ЕС. А таксама ўвесці санкцыі супраць асоб і інстытутаў, звязаных з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, якія былі задзейнічаныя ў схемах нелегальнага пераходу знешняй мяжы Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0