Дзіця нарадзілася заўчасна, на 26-27 тыдні.Яго маці знаходзіцца ў цяжкім стане ў адным са шпіталяў Падляшша, піша OKO.press. Бацька і пяцёра іншых дзяцей знаходзяцца ў лагеры для замежнікаў.

Мігрантаў хаваюць на мусульманскіх могілках у Багоніках непадалёк ад беларускай мяжы.

«Гэта мусульманскія могілкі, і гэтыя могілкі зьяўляюцца месцам спачыну ўсіх мусульман з усяго сьвету, незалежна ад таго, выхадцы з Емена, Судана ці нашыя татары — няважна, хто, важна, што гэта мусульмане — тады мы бяромся за такі абавязак. У прыватнасці я, як кіраўнік мусульманскай рэлігійнай грамады ў Багоніках, займаюся рэлігійнымі пытаннямі, а потым выконваю гэтую рытуальную частку», — тлумачыў раней імам Аляксандр Алі Базарэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0