Reuters.com

Reuters.com

«Я ўдзячная ЕС за цвёрды адказ на абуральную выхадку Мінска, які пасадзіў еўрапейскі самалёт. У той момант Еўрасаюзам можна было сапраўды ганарыцца. І ўсё ж, ці быў бы адказ такім жа жорсткім, калі б на борце Ryanair не было грамадзян ЕС? Ці толькі грамадзяне ЕС могуць спадзявацца на абарону дэмакратыі і правоў чалавека?»

«Пакуль Еўропа працягвае сумнявацца, ідзе час — і гэта час незаконна асуджаных, забітых або выгнаных з краіны».

«Як вы лічыце, ці разумеюць нас усе гэтыя беларусы, калі ім кажуць пра доўгія бюракратычныя працэсы ў ЕС і нюансы сусветнай палітыкі і дыпламатыі? Ці даюць беларусам надзею і ўпэўненасць заявы аб глыбокай заклапочанасці? Што на самой справе можа сказаць Еўрапейскі саюз беларусам — забытаму ўсімі еўрапейскаму народу, які хоча таго ж, што маюць іншыя краіны Еўропы?»

«Дапамажыце беларусам, каб яны змаглі дапамагчы Беларусі і Еўропе, каб мы маглі працягваць барацьбу за нашу і вашу свабоду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0