• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 2 з 6
25.11.2021 / 07:57

«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»

Каб перакладаць мігрантаў на рускую мову, настаўнікаў англійскай мовы з Гродзенскай вобласці возяць у лагістычны цэнтр «Брузгі». Людзі ездзяць валанцёрамі па чарзе кожны дзень. «Нашай Ніве» ўдалося пагаварыць з адной з настаўніц, якая камунікавала з мігрантамі.

У ноч на 17 лістапада, пасля сутыкненняў мігрантаў з польскімі памежнікамі, пад кантролем беларускіх сілавікоў частку мігрантаў прытулілі ў лагістычным цэнтры «Брузгі». Падрыхтаваць цэнтр для прыёму мігрантаў Лукашэнка даручыў губернатару Гродзенскай вобласці Уладзіміру Караніку і свайму памочніку па рэгіёне Юрыю Караеву.

«Няшчаснымі і знясіленымі выглядалі многія з іх»

Літаральна праз суткі з’явілася інфармацыя, што 18 лістапада дзеля спрашчэння зносін з мігрантамі са школ Ліды сабралі настаўнікаў англійскай мовы і павезлі ў той самы лагістычны цэнтр. Нам удалося звязацца з адной настаўніцай, якая там пабывала.

«Усё адбывалася ў добраахвотна-прымусовым парадку. Нам абвясцілі, што мы валанцёры і што адмовіцца не можам, — гаворыць Алена (імя жанчыны змененае, яе звесткі ёсць у рэдакцыі — заўв. «НН»). — У лагістычны цэнтр нас адвезлі на мікрааўтобусе, які належыць Лідскаму выканкаму. Калі мы прыехалі, там ужо былі чыноўнікі з гуманітарнай дапамогай».

Жанчына расказала, што ад шоку пасля гэтай паездкі адыходзіла вельмі доўга.

«Нас прывезлі туды, каб мы змаглі перакласці, што кажуць уцекачы. Многія з іх гавораць на ламанай англійскай мове, але нават яе ні пагранічнікі, ні чыноўнікі не разумеюць, — кажа настаўніца. — Для тых, хто размаўляў на арабскай, былі спецыяльныя перакладчыкі. Яны перакладалі на англійскую, а мы ўжо на рускую.

Як я зразумела, была патрэбная прыгожая карцінка пра тое, як пра мігрантаў клапоціцца беларускі бок. Усё гэта здымала дзяржаўнае беларускае тэлебачанне.

Але, ведаеце, задаволенымі гэтых людзей назваць нельга — такімі ўжо няшчаснымі і знясіленымі выглядалі многія з іх».

«У мяне проста трэсліся рукі. Хацелася дапамагчы хоць нечым… Асабліва дзецям»

Па ацэнках Алены, у цэнтры знаходзіцца каля тысячы чалавек. Больш за ўсё мужчын, але ёсць жанчыны і дзеці.

«Многія брудныя, дрэнна пахнуць. У мяне проста трэсліся рукі. Хацелася дапамагчы хоць нечым… Асабліва дзецям, — кажа яна. — Але мігрантаў ахоўваюць і кантралююць, быццам бы злачынцаў. Лагістычны цэнтр акружаюць людзі са зброяй. Стаяць шчыльным колам.

Адзін англамоўны хлопец расказаў, што некаторых мігрантаў людзі ў форме (я не ведаю, каго менавіта ён меў на ўвазе) збівалі. Некаторыя гаварылі, што ў надзеі на лепшае яны прадавалі ўсё, што ў іх ёсць, а гэтыя грошы ў іх тут адабралі.

Некаторыя казалі, што цяпер засталіся літаральна ні з чым. Былі і тыя, хто са слязьмі на вачах расказваў, што польскія пагранічнікі падкормлівалі іх праз дрот. Некалькі чалавек — што ў іх забралі пашпарты, маўляў, цяпер з’ехаць яны адсюль проста не могуць», — дадае жанчына.

Па словах настаўніцы, доўга з мігрантамі іх стараліся не пакідаць.

«Напэўна, баяліся, што даведаемся шмат чаго лішняга. Чыноўнікам трэба было іншае. Каб мігранты падзякавалі ім за выязную лазню і іншыя паказухі, якія яны там учынілі», — лічыць Алена.

Нагадаем, што каля лагістычнага цэнтра працуе некалькі аўталавак, у тым ліку і з адзеннем, пункты абмену валют. Нядаўна там з’явілася лазня і «палявы» прэс-цэнтр.

«Памяшканне нібыта абагравае кацельня. Але ўсе там у кофтах, куртках і шапках»

Як расказала Алена, нейкі час яна перакладала англамоўных мігрантаў (у асноўным, гэта былі курды) для медыкаў з Чырвонага Крыжа.

«Людзі скардзіліся на болі ў нырках, моцны кашаль, тэмпературу і галавакружэнне. Многія жанчыны прасілі дапамагчы іх дзецям. Некаторыя прасілі псіхатропы, але іх медыкі Чырвонага Крыжа, зразумела, даць не маглі», — адзначыла настаўніца.

Пры тым самі ўмовы ў лагістычным цэнтры Алена называе непрыдатнымі для жыцця.

«Гэта вялізная прастора з вялікімі адсекамі для грузавых паддонаў. Людзі там спяць на некалькіх ярусах стэлажоў, адно над адным. Памяшканне нібыта абагравае кацельня. Але ўсе там у кофтах, куртках і шапках, — гаворыць жанчына. — Затое на камеры мігрантам паказушна раздалі гарачую гарбату і ежу з ваеннай палявой кухні. Цяпер беларускія ўлады з гонарам заяўляюць, што аказваюць мігрантам любую дапамогу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Былы спецназавец. Кім быў ротны «Волат» з батальёна Каліноўскага
Расія і Беларусь будуць пазбаўленыя права трансляваць Алімпійскія гульні 2026 і 2028 гадоў. БТ ужо гатовае да пірацтва
Дуброва мары. Віктар Малышчыц апублікаваў чароўныя ФОТЫ
«Нас заўтра можа не быць» — Лукашэнка на саміце АДКБ
Палітыка і грамадства
Міністр абароны Украіны: Вайна ўваходзіць у новую фазу
Доктара Сайкова адпусцілі
У Рызе канчаткова вырашылі знесці помнік савецкім салдатам
Памёр прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў
Лукашэнкаўцы дабіваюць апошнія беларускія выдавецтвы
Самаабвешчаная Паўднёвая Асеція збіраецца праводзіць рэферэндум аб уваходжанні ў склад Расіі. Але не факт, што правядзе
«Гэта проста экстрым! Квэст!» Жыхарам Слуцка два месяцы даводзіцца лазіць праз аварыйны мост
Усяго патроху
«Дай нам унука ці 650 тысяч даляраў». У Індыі бацькі падалі ў суд на сына па незвычайнай прычыне
У Львове прадаюць «абед Джалі»
Што рабіць, каб цюльпаны даўжэй стаялі ў вазе
Пра бабу Маню з хутара і не толькі — з'явіўся душэўны тэлеграм-канал пра беларускія вёскі
Колькі сяброў вам насамрэч трэба?
Самы небяспечны сыр у свеце, унутры якога звіваюцца жывыя лічынкі: вось дзе яго знайсці
У Расіі за фота пацярпелых ад вайны грамадзян СССР выдалі амерыканскіх гангстараў Боні і Клайда
Спорт
Нягледзячы на байкот краіны-агрэсара, беларус згуляе на хакейным ЧС. Хто такі Аляксандр Карачун?
Зборная Украіны па футболе прэзентавала адмысловую форму для таварыскіх матчаў ФОТАФАКТ
Нарвежскі футбольны вундэркінд едзе разрываць Англію. Хто такі Эрлінг Холанд?
Беларус-пастар выйграў вялікі забег у Польшчы. Пасля гэтай гутаркі вы яго дакладна палюбіце 
Беларус згуляе за зборную Германіі на чэмпіянаце свету па хакеі
Абрамовіч прадае «Чэлсі», які зрабіў суперклубам. Вось чатыры лічбы, што вас шакуюць
Тэнісныя федэрацыі Беларусі і Расіі выключылі са складу Міжнароднай тэніснай федэрацыі
Здарэнні
У Мазыры пільны таксіст дапамог раскрыць забойства
«Стала сумна» — паведаміў пра тэракт
У Пружанскім раёне знайшлі пяць загінулых зуброў
У Расіі чарговы ваенкамат закідалі «кактэйлямі Молатава»
«Зеркало»: Падчас праверкі сіл рэагавання пацярпелі двое вайскоўцаў. У Мінабароны абвяргаюць
У Салігорску паваленымі дрэвамі прыціснула машыну з рабочымі, адзін мужчына загінуў
Мінскі таксіст узяў з жанчыны 40 рублёў замест дзясяткі. Цяпер яго шукае падатковая
Карысная інфа
У заходніх раёнах краіны будзе моцны вецер
Будзьце асцярожныя: сёння навальніцы і вятрыска
У ноч на пятніцу чакаюцца замаразкі 
На сераду прагназуюць моцныя дажджы
Здароўе
Як змагацца з храпам? Пяць спосабаў
Эпідэмія COVID-19 сыходзіць назаўсёды? Можна выдыхнуць ці рана расслабляцца? Спыталі ў медыкаў
Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе
Гэтае рэчыва дакладна ёсць у вас дома. Але наўрад ці вы ведалі, наколькі яно каштоўнае
Мова
«Беларускую мову не трэба рабіць сэксі — яна ўжо такая». Парады ад тых, хто пачаў размаўляць па-беларуску 
Аляксей Дзікавіцкі: У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку
Аб’яўлены набор у «Акадэмію Ў», дзе навучаць абараняць беларускую мову
У Чэхіі выйшла кніга пра лексіку беларускіх гаворак Літвы 
Аўто
У Расіі замест Renault адродзяць вытворчасць «Масквічоў»
«Цэны нават у валюце выраслі да 30%». Што адбываецца з новымі аўтамабілямі ў Беларусі
«Ніхто не ведае, што адбудзецца, пакуль машына прыйдзе ў Беларусь». Якая сітуацыя ў аўтамабільным бізнэсе?
«Даляр лічым па 6 рублёў, а еўра па 6,5». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Эканоміка
Зноў даражэе паліва, і зноў на 2 капейкі
Выраб сельгаспрадукцыі ўпаў на 1,7%
Попыт на арэнду кватэр у Мінску за адзін месяц упаў на траціну
«Беларусбанк» забараніў здымаць наяўныя з карт Visa банкаў-нерэзідэнтаў
Меркаванні
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Цімафей Акудовіч: Сапраўдныя нематэрыяльныя каштоўнасці не жывуць у Дамах культуры
Ці паставіць Расія ядзерныя ракеты ў Беларусі ў адказ на ўступленне Фінляндыі ў НАТА? Ацэнка фінскага палітолага
Мінаюць апошнія дні, калі яшчэ можна лёгка падтрымаць нашаніўцаў Скурко і Марціновіча
Гісторыя
У новай кнізе пра Курапаты Якубовіча вінавацяць у подкупе Сяргеенкі
«На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся»
«Хтосьці павінен». У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім. У 24 гады — у камуністычную турму. Выжыў і стаў міністрам
Чэшскі Рай. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы
Як мяняўся фармат і сэнс святкавання 9 Мая ў розныя гады — згадваем з гісторыкам Фрыдманам
«Гэта быў чалавек тыпу Хокінга, якога перспектыва рана памерці змусіла зразумець, наколькі ж жыццё вартае таго, каб яго пражыць». Кім быў і як жыў Мікола Ермаловіч
Беларусь у Вялікай Паўночнай вайне 1700-1721 гадах. Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
Культура
«Мне пагражалі фізічнай расправай». Скандал у музычнай сферы — што не падзялілі Таболіч і Lesley Knife?
Скандал вакол канцэрта памяці Аляксандра Кулінковіча
У Варшаве заснавалі беларускую творчую пляцоўку «ІнБелКульт 2.0»
«Укрпошта» выпусціць марку ў гонар Kalush Orchestra
Казкі ад Маляваныча, мульты і «Калыханка». Што паглядзець пра дзіцячым Ютуб-канале «Бэйбус» 
Фізіка па-беларуску — гэта рэальна! Запрашаем на семінар

Кіраваць Музеем Янкі Купалы паставілі чалавека з Музея Вялікай Айчыннай
Час распранацца. 10 разнастайных сукенак і лёгкіх касцюмаў ад беларускіх дызайнераў
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы ўпершыню знялі чорную дзірку ў цэнтры нашай галактыкі
TikTok становіцца глабальнай сацсеткай нумар адзін. І гэта праблема
Беларускія праграмісты з дапамогай дапоўненай рэальнасці паказалі, як выглядаюць разбураныя расіянамі ўкраінскія гарады
«Цэзар»: Украіна атрымае партыю высокадакладных дальнабойных самаходак
У тым ліку практыкаванні. Беларусы стварылі мабільную праграму для вырашэння мужчынскіх праблем
Японцы прыдумалі палачкі для ежы, якія мяняюць яе смак і так прыносяць вялікую карысць здароўю
«єБайрактар». Як «дзяржава ў смартфоне» дапамагла ўкраінцам вытрымаць удар Расіі 
Каханне і сэкс
Саша Івулін стаў самым сэксуальным мужчынам Беларусі — 2022
Статыстыка: сем'і радзей распадаюцца ў тых парах, якія да шлюбу не жылі разам
«Мы разам. Мы дома». Хто такая Алена Зяленская — першая лэдзі Украіны
Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»
Самы сэксуальны беларус — 2022. Галасаванне
«Не трэба хавацца і хаваць». Дзмітрый Кахно адказаў тым, хто хэйціў гарачае фота
«Дзіма, чаму ў Рыме з Надзяй быў Слепакоў?» Кахно выклаў смелае фота са сваёй жонкай, аднак абмеркаванне выйшла нечаканым
Свет
Пашынян раскрытыкаваў АДКБ за дзеянні падчас вайны Арменіі з Азербайджанам
Швецыя афіцыйна заявіла, што падае заяўку ў НАТА
680 даляраў за тыдзень, або Як я збіраў клубніцы ў Англіі
Харватыя пяройдзе на еўра
«Духоўныя скрэпы» па-туркменску. Забараняецца трымацца ў публічных месцах за рукі, а жанчынам наносіць макіяж
Швецыя і Фінляндыя вырашылі падаць заяўкі на членства ў НАТА
Плошчу ў Канах перайменавалі ў гонар Тараса Шаўчэнкі
Галоўнае
Зноў даражэе паліва, і зноў на 2 капейкі
Былы спецназавец. Кім быў ротны «Волат» з батальёна Каліноўскага
Расія і Беларусь будуць пазбаўленыя права трансляваць Алімпійскія гульні 2026 і 2028 гадоў. БТ ужо гатовае да пірацтва
Пяць прадуктаў, якія дапамагаюць скуры абмалоджвацца
Як змагацца з храпам? Пяць спосабаў
Выраб сельгаспрадукцыі ўпаў на 1,7%
Дуброва мары. Віктар Малышчыц апублікаваў чароўныя ФОТЫ
Усяго патроху
«Мне пагражалі фізічнай расправай». Скандал у музычнай сферы — што не падзялілі Таболіч і Lesley Knife?
Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове
«За*ралі ўнітаз, разламалі мэблю». Пракоп'еў паказаў, як спецслужбы кашмараць яго маёмасць у Мінску
«Пасля 24 лютага колькасць гасцей скарацілася прыкладна на 70%». Шэф-кухар — пра рост цэнаў, перабоі з прадуктамі і перспектывы
Фота / Відэа
Эпідэмія COVID-19 сыходзіць назаўсёды? Можна выдыхнуць ці рана расслабляцца? Спыталі ў медыкаў
Час распранацца. 10 разнастайных сукенак і лёгкіх касцюмаў ад беларускіх дызайнераў
Апытанка
Самае чытанае
Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове
«За*ралі ўнітаз, разламалі мэблю». Пракоп'еў паказаў, як спецслужбы кашмараць яго маёмасць у Мінску
Загінуў камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага
Калі эканоміка абваліцца, ці будуць пратэсты? Ёсць два варыянты развіцця падзей
Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе
Самае лайканае
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Арастовіч: Абазначыліся прыкметы пералому на кірунку галоўнага ўдару
Калі эканоміка абваліцца, ці будуць пратэсты? Ёсць два варыянты развіцця падзей
Міністр абароны Украіны: Вайна ўваходзіць у новую фазу
Украіна перамагла на «Еўрабачанні», дзякуючы рэкорднай падтрымцы тэлегледачоў
Гарачыя тэмы
Загінуў камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага
Калі эканоміка абваліцца, ці будуць пратэсты? Ёсць два варыянты развіцця падзей
Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе
На Чарнігаўшчыне селянін, якога расстралялі і закапалі расіяне, выбраўся з магілы ВІДЭА
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Нацысты на дарагіх аўтамабілях, якія кідаюць на вуліцы смецце. Чаму лукашэнкаўцы дэманізуюць украінскіх бежанцаў
Украіна перамагла на «Еўрабачанні», дзякуючы рэкорднай падтрымцы тэлегледачоў
«Прычым так нахабна». Заснавальнік Байхелпа заўважыў за сабою сачэнне ў Вільні
Галоўны разведчык Украіны: Пуцін вельмі хворы, а вайна скончыцца да канца года
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Тэатр
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх