Getty Images
Бруна Пачэка, які ў пятніцу падаў у адстаўку з пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Пэдра Касцілья, сказаў следству, што грошы належаць яму, але адмаўляў любыя правапарушэнні, паведамляе Бі-бі-сі.
Паводле яго слоў, «заначка» складалася з яго зберажэнняў і зарплаты. Штомесячная зарплата Пачэка да адстаўкі складала 25 000 соляў (6 250 даляраў ЗША).
Ён не сказаў следчым, чаму трымаў такую суму грошай у ванным пакоі свайго офіса.
Прэзідэнт Перу Пэдра Касцілья прыйшоў да ўлады ў ліпені гэтага года пасля напружаных выбараў, якія падзялілі краіну напалову.
Ён былы настаўнік і прафсаюзны актывіст, які вызнае левыя погляды адносна эканомікі і знешняй палітыкі, у той жа час выступае супраць аднаполых шлюбаў і абортаў. Яго называюць першым «бедным прэзідэнтам» краіны.
Ператрус у прэзідэнцкім палацы стаў часткай расследавання абвінавачванняў у тым, што Пачэка ціснуў на кіраўніка падатковага і мытнага агенцтва Перу, каб ён даў некаторым кампаніям, якімі кіруюць яго сябры, больш выгадныя ўмовы.
Пачэка адмаўляе абвінавачванні.
Ён таксама настойваў на тым, што яго адстаўка не была звязаная з гэтым. «Я іду з высока паднятай галавой і з упэўненасцю, што дакажу сваю невінаватасць», - напісаў ён у заяве.