Раней адбыліся як мінімум два эвакуацыйныя рэйсы з Мінска. 18 лістапада вярнуліся каля 430 чалавек, 22 лістапада — 118 чалавек.
Сёння меркавалася, што на радзіму вернуцца 100 чалавек, але рэйс у Багдад скасаваны.






«700 імігрантаў зарэгістравалі свае імёны для добраахвотнага вяртання ў Курдыстан», — заявіў прэс-сакратар Рэгіянальнага ўрада Курдыстана Джуціяр Адзіль, паведамляе «Радыё Свабода».