Адміністрацыя Кузбаса
«У шахце знаходзіліся 285 горнарабочых. На паверхню вывелі 237 чалавек. У шахце застаюцца 49 чалавек, на 15:05 (па мясцовым часе) дзевяць з іх загінулымі» — гаворыцца ў паведамленні.
Са слоў губернатара Кемераўскай вобласці Сяргея Цывілёва, тыя, хто застаўся ў шахце, як мяркуецца, знаходзяцца ў двух далёкіх штрэках, сувязі з імі пакуль няма, піша РБК.
Цывілёў дадаў, што 43 пацярпелыя ў выніку здарэння былі шпіталізаваныя ў Цэнтр аховы здароўя шахцёраў. Чацвёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане





